Аднаўляць не будуць. На месцы першай мінскай электрастанцыі ставяць памятны знак
Мемарыял на месцы першай мінскай электрастанцыі
На месцы першай мінскай электрастанцыі ставяць памятны знак з бетону і фрагментаў арыгінальнай цэглы. Выглядае ён, прынамсі пакуль што, даволі дзіўна.
Электрастанцыю распілавалі на кавалкі і звезлі каля 11 гадоў таму. Яна перашкаджала будаваць у парку Горкага гатэль, які ў народзе атрымаў назву "не-Кемпінскі". Глабальная сетка вырашыла не прыходзіць у Беларусь, недабудаваны гмах перайшоў да расійскага "Сбербанка". Па апошніх дадзеных, гэта будзе адміністрацыйны/офісны цэнтр.
Электрастанцыю, збудаваную напрыканцы XIX стагоддзя, знеслі ў 2011 годзе, расчышчаючы пляцоўку пад будаўніцтва гатэлю. Тое, што яна была ўключаная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, нікога не спыніла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.