"Адпачну — і сустрэнемся": за 5 дзён да смерці Луцэнка планаваў новы спектакль

Рэжысёр Барыс Луцэнка / sb.by
Рэжысёр Барыс Луцэнка / sb.by

Уночы на 5 лютага 2020 года не стала рэжысёра Барыса Луцэнкі. У мінскім тэатры імя Горкага, дзе ён працаваў апошнія 11 гадоў, пра тое, што здарылася, даведаліся каля дзевяці раніцы.

“Отдохну — и встретимся”: за 5 дней до смерти Луценко планировал новый спектакль
Загадчык музычнай часткі тэатра Аляксей Еранькоў / фота з "Фэйсбука"

"Царства яму нябеснае. Ён быў вернікам. Заўсёды казаў: "Напэўна, там таксама ёсць тэатр, і я абавязкова там таксама буду рэжысёрам", — не стрымлівае эмоцый загадчык музычнай часткі тэатра Аляксей Еранькоў. З Барысам Луцэнкам ён пазнаёміўся ў далёкім 1992 годзе — а апошні раз бачыўся менш за тыдзень таму.

"Ён выбіраў п'есу для пастаноўкі. Думаў, што ўзяць, што паставіць, што будзе выглядаць сучасна. Ён і звяртаўся да класікаў, і шукаў нейкіх новых аўтараў, — успамінае Еранькоў. — Скончылася наша гутарка тым, што ён сказаў: "Я вось зараз трошачкі адпачну — і мы абавязкова сустрэнемся зноў, каб прыняць рашэнне. Збяромся ў мяне ў кабінеце, пап'ём чайку і абмяркуем, што рабіць далей".

 

“Отдохну — и встретимся”: за 5 дней до смерти Луценко планировал новый спектакль

Рэжысёр хацеў паставіць п'есу Уладзіміра Вайновіча "Белы біэмдабл'ю". "Адзін амерыканец знаёміцца праз інтэрнэт з рускай дзяўчынай і прыязджае ў Маскву, каб ажаніцца. Але ў яго ўмова: яна павінна добра ведаць Дастаеўскага, з-за чаго ўзнікаюць разнастайныя смешныя перыпетыі", — гаворыцца ў апісанні кнігі. Луцэнка і Еранькоў прапрацоўвалі ідэю пастаноўкі. Паколькі загаду ставіць менавіта гэтую п'есу не было, былі і іншыя варыянты. Але пару дзён таму рэжысёр трапіў у бальніцу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі