Адпушчаныя па “справе баевікоў”: Мы ўсе знаходзіліся па адзіночных камерах
Маладафронтаўцаў Уладзіміра Яроменка, Арцёма Леўчанку і Рамана Васільева адпускаюць з СІЗА на Валадарскага ў Мінску 1 красавіка. Яны застаюцца падазраванымі па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, але іх адпускаюць нават без падпіскі аб неразгалошванні. Цяпер адпушчаных на волю фігурантаў справы ўжо сем з 29-ці.
Чаму іх затрымалі, пра што распытвалі і як адпускалі, размаўляем у студыі Еўрарадыё.
Паслухаць размову можна тут:
Прапануем цытаты з размовы:
Пра логіку затрымання
Раман Васільеў: “Няма падазрэння, чаму затрымалі, не бачу абсалютна ніякай логікі. Следчыя распытвалі пра Міраслава Лазоўскага і Сяржука Стрыбульскага. Мы знаемыя з імі, але не сябруем”.
Арцём Леўчанка: “Пытанні былі пра сувязі Белага легіёна і “Маладога фронту”. Мяне запытвалі пра сувязі Дзмітра Дашкевіча з Міраславам Лазоўскім. Ціснуць не спрабавалі”.
Пра адрозненні 2010 года і 2017
Уладзь Яроменак: “У 2010 годзе мяне дапытвалі пра сяброў “Маладога фронту”і іх сувязі з іншымі фігурантамі справы. А цяпер пра сувязі з “Белым легіёнам””.
Пра стаўленне следчых
Раман Васільёў: “Мне пры затрыманні прадставіліся, паказалі ўсе дакументы. Відавочна, ім быў загад усё рабіць па інструкцыі. Калі мяне затрымалі, я быў дома, адтуль павезлі ў КДБ. Я адмовіўся даваць паказанні без адваката, і мяне адвезлі на “Валадарку”. Мы ўсе знаходзіліся па адзіночных камерах".
Уладзь Яроменак: “Частку арыштаваных вывезлі ў Жодзінскую турму, каб вызваліць месца”.
Чаму адных вызвалілі, а іншым высунулі абвінавачванні
Уладзь Яроменак: "Змітру Дашкевічу высунулі абвінавачванне, бо яго добра ведаюць, ён неаднойчы прыцягвался па палітычна матываваных артыкулах, яго вельмі не любяць.Чаму Сяргею Пальчэўскаму высунулі абвінавачванні? Адзін з варыянтаў, што яму маглі адпомсціць за абарону Курапат, калі ён прымацаваў сябе кайданкамі да будаўнічай тэхнікі".
Пра канфіскацыю рэчаў
Уладзь Яроменак: “У мяне не забралі наогул нічога, супрацоўнік сказаў, што ўмяне нічога не вымалася, але ператрус дома быў”.
Арцём Леўчанка: “Забралі 16 бел-чырвона-белых сцягоў, ноутбук, сім-карту”.
Раман Васільеў: “Забралі аж 28 пазіцый розных у спісе. Але там нічога няма забароненага. Сцягі, расцяжкі, ноутбук, камп’ютар, кнігі Дашкевіча і Севярынца, нейкія газеты. Сказалі, што гэта характарызуе маю дзейнасць".
Спіс затрыманых па справе аб падрыхтоўцы "масавых беспарадкаў":
1. Абрамаў Аляксей Анатольевіч, 1979 года; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвіначванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
2. Бяляўскі Андрэй Валер’евіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
3. Гурын Юрый Яўгенавіч, затрыманы 21.03.2017 в 21.25, знаходзіцца ў СІЗА-1.
4. Данілаў Віктар Канстанцінавіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
5. Дашкевіч Зміцер Вячаслававіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
6. Дундукоў Андрэй Вячаслававіч, 1985 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
7. Зімніцкі Аляксандр Антонавіч, затрыманы 29.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
8. Кавальчук Іван Віктаравіч, затрыманы 23.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’еўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
9. Комлік-Ямацін Андрэй Вячаслававіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
10. Кулініч Сяргей Уладзіміравіч, затрыманы 24.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
11. Кунцэвіч Сяргей Уладзіміравіч, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
12. Лазоўскі Міраслаў Уладзіміравіч, 1973 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
13. Міхалькоў Мікалай Мікалаевіч, кіраўнік клуба “Патрыёт”, Бабруйск; затрыманы 24.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
14. Міхалькоў Ян Мікалаевіч (сын кіраўніка бабруйскага "Патрыёта"); затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
15. Новік Дзмітрый Мікалаевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
16. Палтаржыцкі Яўген Канстанцінавіч, 1987 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 30.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
17. Пальчэўскі Сяргей Аляксандравіч, затрыманы 22.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
18. Пашкевіч Цімур, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
19. Румянцаў Уладзімір Аляксандравіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
20. Стрыбульскі Сяргей Сяргеевіч, затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
21. Яўдаха Аляксандр Анатольевіч, 1975 г.н.; затрыманы 21.03.2017, знаходзіцца ў СІЗА-1, 31.03.2017 прад’яўлена абвінавачванне па ч.3 арт. 293 КК РБ.
На свабодзе, але ў статусе падазраваных:
Уладзь Яроменак, Раман Васільеў, Арцём Леўчанка, Зміцер Крамянецкі, Сяргей Барсток(падпіска аб нявыяздзе і аб неразгалошванні).
Таксама на свабоду выйшлі спецназавец Вячаслаў Дукшт і памежнік Ілля Грэк.