Адваката, які абараняў Сяргея Ціханоўскага, пазбавілі ліцэнзіі

Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё
Сяргей Ціханоўскі / Еўрарадыё

Адвакат Віктар Мацкевіч, які абараняў палітвязня Сяргея Ціханоўскага, пазбаўлены ліцэнзіі. Гэта значыць, што ён не зможа наведваць Ціханоўскага ў калоніі  і перадаваць яму навіны ад блізкіх.

Святлана Ціханоўская назвала Мацкевіча прафесіяналам, які абараняў палітвязняў:

"Я дзякую яму за тую годнасць, з якой ён увесь гэты час рабіў сваю працу, і клопат, які выказваў у адносінах да майго мужа і іншых сваіх кліентаў. Гэта вельмі важна — мець дапамогу адваката, калі ты знаходзішся ў Беларусі: і як абаронцы, і як паплечніка, і як чалавека, які перадае навіны ад блізкіх".

Ціханоўская падкрэслівае, што за два з паловай гады рэжым Лукашэнкі не змог зламіць яе мужа, і гэты крок не стане выключэннем.

Сёння таксама стала вядома, што без ліцэнзіі застаўся адвакат Уладзімір Пыльчанка, які абараняў інтарэсы палітвязняў Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі