Адвакаты Баўмгертнера абскардзілі яго завочны арышт у Расіі
Сам гендырэктар "Уралкалія" па-ранейшаму застаецца пад хатнім арыштам у Мінску.
Адвакаты Уладзіслава Баўмгертнера падалі апеляцыю на рашэнне Басманнага суда Масквы. Маскоўскі гарадскі суд разгледзіць яе 6 лістапада, перадае interfax.by.
Расійскага менеджара затрымалі ў Мінску 26 жніўня. Следчы камітэт Беларусі выставіў яму абвінавачванне у злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Потым паведамлялася, што абвінавачанне ўдакладненае. Але новую фармулёўку следчыя органы так і агучылі. 11 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка паведаміў расійскім журналістам, што Баўмгертнера вінавацяць у крадзяжы.
Следчыя органы лічаць, што супрацьпраўныя дзеянні топ-менеджараў "Беларускай калійнай кампаніі" нанеслі "Беларуськалію" і БКК шкоду ў 100 мільёнаў долараў.
Матэрыялы па справе Баўмгертнера, перададзеныя ў Расію, склалі 19 тамоў.
Фота — ria.ru