Адзіная валюта і Пуцін на чале Саюзнай дзяржавы — гэта чакае Беларусь?
Стварэнне наднацыянальных органаў, увядзенне адзінай валюты і стварэнне адзінага эмісійнага цэнтра. Толькі калі ўсе гэтыя "дарожныя мапы" па інтэграцыі будуць выкананыя, Беларусь можа разлічваць на далейшую падтрымку з боку Расіі. З такой заявай выступіў прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 23 снежня.
У той жа дзень першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Крутой сказаў, што практычна ўвесь беларуска-расійскі інтэграцыйны пакет ужо ўзгоднены. Па яго словах, засталося толькі некалькі пытанняў, рашэнне якіх, як чакаецца, будзе знойдзена ў найбліжэйшыя дні.
Ці сапраўды можна чакаць, што пытанні адзінай валюты і аднаго эмісійнага цэнтра прапісаныя ў адпаведных "дарожных мапах" па інтэграцыі? Ці пойдзе афіцыйны Мінск на ўхваленне такіх прапаноў? Што ў такім выпадку чакае незалежнасць Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман.