"Аэрафлот" адмяніў рэйсы на вечар 26 студзеня паміж Масквой і Мінскам

"Аэрафлот" адмяніў рэйсы на вечар 26 студзеня паміж Масквой і Мінскам

Авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" на вечар 26 студзеня адмяніла рэйсы паміж Масквой і Мінскам, інфармуе БЕЛТА.

У прыватнасці, адменены рэйс SU1832 з Масквы ў Мінск у 19:05, а таксама рэйс SU1843 З Мінска ў Маскву ў 17:35. 

На 27 студзеня адменены рэйс SU1842 вылетам у 15:15 з Масквы ў Мінск і рэйс SU1843 вылетам у 17:54 з Мінска ў Шарамеццева.

Усё гэта тлумачыцца неспрыяльным прагнозам надвор'я. Агулам расійская авіякампанія адмяняе 67 рэйсаў на 26 студзеня і 63 рэйсы на 27-га. Яшчэ больш за 150 рэйсаў у гэтыя дні перанесеныя.

Метэаролагі прагназуюць, што 26 і 27 студзеня ў Маскве будзе ісці снег, месцамі моцны, чакаецца завіруха і снежныя заносы, парывы ​​ветру могуць дасягаць месцамі 12-17 метраў за секунду. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі