Афіцыйная статыстыка — пра далейшае зніжэнне колькасці выпадкаў COVID-19

Афіцыйная статыстыка — пра далейшае зніжэнне колькасці выпадкаў COVID-19

Афіцыйная беларускай статыстыка сведчыць пра далейшае зніжэнне колькасці новых выпадкаў COVID-19. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, за апошнія суткі ў Беларусі іх было 704 (напярэдадні — 750), агулам — 52 520. Памерлі яшчэ 5 чалавек, ахвяр ужо 298.

Выпісана з лякарняў 27 760 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+1117). З іх 27 462 паправіліся (+1112).

Сцвярджаецца, што ўжо праведзена 697 011 тэстаў на каранавірус (+18 441).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі