Агучаны змест чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць Расіі

Агучаны змест чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць Расіі

Агучаны змест чацвёртага пакета санкцый ЕС супраць Расіі. У ім — забарона на інвестыцыі ў нафтагазавую галіну, на крэдытныя рэйтынгі для расійскіх банкаў, на набыццё некаторых відаў сталі і металапрадукцыі (толькі гэта можа знізіць экспартныя даходы на 3,3 млрд еўра), на пастаўкі ў Расію дарагіх аўтамабіляў і прадметаў раскошы. Таксама пашыраны "чорны спіс" фізічных (сярод іх — прапагандысты) і юрыдычных асоб з РФ.

У заяве Еўракамісіі адзначаецца, што гэта адказ на "жорсткую агрэсію супраць Украіны і яе народа". У Бруселі спадзяюцца, што новыя эканамічныя санкцыі "абмяжуюць здольнасці [Крамля] фінансаваць уварванне ва Украіну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі