Акно ў ЕС для "Гродна Азота". Як Узбекістан дапамагае Беларусі абысці санкцыі

"Гродна Азот"

"Гродна Азот" / virtualbrest.ru

Карбамід — угнаенне, на долю якога прыпадала 40% паставак з Беларусі ў ЕС сярод мінеральных азотных угнаенняў. Гэта звесткі за апошнія пяць гадоў да ўвядзення санкцый супраць прадпрыемства "Гродна Азот". Аднак нягледзячы на абмежаванні, яго прадукцыя трапляе на гэты рынак і цяпер. Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, які шлях ад гродзенскіх цэхаў да еўрапейскіх спажыўцоў праходзяць беларускія ўгнаенні і як удаецца схаваць іх паходжанне.

Краіны Еўрасаюза адкрыта купляюць угнаенні з Беларусі. Паводле звестак Еўрастата, за шэсць месяцаў гэтага года туды імпартавалі больш за 7,8 тыс. тон беларускага карбаміду на суму €3,7 млн.  

Колькі ў гэтай статыстыцы прадукцыі падсанкцыйнага беларускага прадпрыемства "Гродна Азот", мы не ведаем. Але ведаем, што кампанія знайшла спосаб замаскіраваць паходжанне прадукцыі. БРЦ высветліў, што "Гродна Азот" абыходзіць санкцыі, выдаючы свой карбамід за узбекскі і выкарыстоўваючы фірмы-пракладкі.

Окно в ЕС для “Гродно Азота”. Как Узбекистан помогает Беларуси обойти санкции

У Сербію праз Узбекістан

У 2021 годзе, у час паміж увядзеннем санкцый ЗША і ЕС супраць "Гродна Азота", Узбекістан упершыню з мая 2017-га паставіў карбамід у Еўрасаюз.      

Паступова ўзбекскія пастаўкі дасягнулі аб'ёмаў паставак з Беларусі да ўвядзення санкцый.  

Аднак толькі на паперы. БРЦ высветліў, што карбамід з Узбекістана мае беларускае паходжанне.

Окно в ЕС для “Гродно Азота”. Как Узбекистан помогает Беларуси обойти санкции

Дзякуючы “Рабочаму Руху” мы атрымалі дакументы, якія паказваюць, як "Гродна Азот" абыходзіць санкцыі, выдаючы свой прадукт за ўзбекскі. У нашым распараджэнні аказаўся кантракт, згодна з якім беларускае дзяржаўнае прадпрыемства "Грыком" прадае айчынны карбамід узбекскай фірме Wakler Exim.

“Грыком” вядомы нам па лютаўскім расследаванні як адна з фірмаў-пракладак, з дапамогай якіх "Гродна Азот" абыходзіць еўрапейскія санкцыі.

Дадатак да гэтай дамовы тлумачыць, навошта беларускі карбамід прадаваць ва Узбекістан, дзе з 2017 года існуе праграма развіцця хімічнай прамысловасці, у рамках якой планавалі інвеставаць у гэтую галіну больш за $3 млрд, а два гады таму запусцілі два новыя заводы па вытворчасці азотнай кіслаты, аміяку і карбаміду. У ім канчатковым атрымальнікам беларускага карбаміду пазначаная сербская фірма Wakler.    

Згодна з актам прыёму-перадачы тавару па гэтым кантракце ад 2022 года, амаль тры тысячы тон карбаміду, які прадаў "Грыком", загрузілі ў вагоны на чыгуначнай станцыі "Аульс" побач з "Гродна Азотам". За гэтую партыю Wakler Exim заплаціў каля €885 тыс.

Окно в ЕС для “Гродно Азота”. Как Узбекистан помогает Беларуси обойти санкции

Таксама мы звярнуліся па каментары да беларускага "Грыкома", эмірацкага Mainstay Capital FZС, узбекскага Dunger Navoiy і Navoiyazot, але на момант публікацыі адказаў не атрымалі. Спробы звязацца з Аляксандрам Караніцыным і Яўгенам Вараб'ёвым не прынеслі выніку.

Окно в ЕС для “Гродно Азота”. Как Узбекистан помогает Беларуси обойти санкции
БРЦ

Азотныя ўгнаенні з калійнага завода

Іншыя кампаніі, якія набываюць забаронены тавар з Беларусі, хаваюць яго паходжанне значна горш. БРЦ выкрыў яшчэ адну схему кантрабанднага экспарту.

Партыю ўзбекскага карбаміду закупіла літоўская кампанія Milca Baltija. Яе ўладальнік — 23-гадовы беларус Раман Семяненя.

Окно в ЕС для “Гродно Азота”. Как Узбекистан помогает Беларуси обойти санкции

Такая памылка, на думку экс-супрацоўнікаў "Гродна Азота" з "Рабочага Руху", можа паказваць на тое, што чалавек, які запаўняў дакумент, не знаёмы з вытворчасцю азотных угнаенняў. Да таго ж месцам адгрузкі ў арыгінале накладной для атрымальніка значыцца горад Ліда.

Мы звярнуліся па каментары да Milca Baltija і яе ўласніка Рамана Семянені, а таксама да Дэхканабадскага калійнага завода, але на момант публікацыі адказу не атрымалі.

 

Новыя звёны ў ланцужку

Мы звярнулі ўвагу на яшчэ адну падазроную пастаўку. У траўні гэтага года ўзбекскі карбамід везла ў Літву беларуская фірма "Славянскі Альянс 2020". Яна належыць былому супрацоўніку Камітэта дзяржкантролю Аляксею Нікіціну, якога раней асудзілі на турэмны тэрмін за махінацыі падчас супрацоўніцтва з дзяржаўным прадпрыемствам.

Окно в ЕС для “Гродно Азота”. Как Узбекистан помогает Беларуси обойти санкции

“Славянскі Альянс 2020” займаецца аптовым гандлем яйкамі, малочнымі і іншымі харчовымі прадуктамі. Атрымальнікам партыі ўзбекскага карбаміду была кампанія UAB Gerta Baltic у Літве. Афіцыйна яна займаецца продажам мяса.

У тэлефоннай размове, у якой журналіст прадставіўся супрацоўнікам кансалтынгавай кампаніі, кіраўнік дырэктар расказаў, што ведаў пра пастаўку ўгнаенняў, але не адказаў на іншыя пытанні, звязаныя з ёй. Мы накіравалі афіцыйны запыт на адрас "Славянскага Альянсу 2020", але на момант публікацыі адказу не атрымалі.

Імаверна, "Гродна Азот" выкарыстоўвае і іншыя беларускія кампаніі-пракладкі, каб экспартаваць свае ўгнаенні. За шэсць месяцаў гэтага года Польшча імпартавала больш за шэсць тысяч тон карбаміду з Беларусі на агульную суму амаль €3 млн. Літва — тысячу тон на паўмільёна еўра.

Як і ў выпадку з "узбекскімі ўгнаеннямі", калі карбамід экспартуецца з Беларусі ў Еўрасаюз, у ланцужок паставак дадаецца яшчэ адно звяно.

Праз два месяцы пасля ўвядзення санкцый ЕС супраць "Гродна Азота", у лютым 2022-га ў Беларусі зарэгістравалі новую кампанію — "ГлобалДэТры". У лютым 2023-га яна правезла ў Літву партыю карбаміда-аміячнай сумесі (скарочана КАС) на амаль €137,5 тыс. Краінай паходжання тавару паказаная Беларусь.

Юрый Рававы адзначае, што ўсё звязанае з аміякам у Беларусі вырабляецца толькі на "Гродна Азоце":

“І карбамідна-аміячная сумесь, і аміячная салетра, і карбамід сам робіцца з аміяку, — пералічвае прадстаўнік "Рабочага Руху". — І вось гэтае, такое добрае вадкае ўгнаенне — яго ў Беларусі вырабляе таксама толькі "Гродна Азот". Вось якраз яго немагчыма ні з чым там больш асабліва змешваць. Гэта выключна "Гродна Азот" робіць гэтую рэч у Беларусі”.

Дзякуючы “Рабочаму Руху” мы атрымалі дакументы, якія сведчаць, што “ГлобалДэТры” закупаў КАС у “Гродна Азота”.

Мы патэлефанавалі дырэктару "ГлобалДэТры", каб даведацца, хто вырабляе КАС, якую яны гатовыя экспартаваць у краіны ЕС. Дзмітрый Пятрунін запэўніў, што яго прадпрыемства вырабляе гэтую прадукцыю самастойна, а "Гродна Азот" ніякага дачынення да гэтага не мае. Нават складнікі для КАС яны купляюць у іншых пастаўшчыкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі