Суд ЕС пацвердзіў санкцыі, уведзеныя супраць бізнесмена Гуцарыева

Міхаіл Гуцарыеў / Калаж Еўрарадыё

Міхаіл Гуцарыеў / Калаж Еўрарадыё

Суд ЕС пацвердзіў санкцыі, уведзеныя супраць бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, паведамляе DW. Ён трапіў у "чорны спіс" за падтрымку рэжыма Аляксандра Лукашэнкі.

Гуцарыеў лічыцца асабістым сябрам Лукашэнкі і адным з "кашалькоў" беларускага рэжыму. Санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі супраць яго былі абвешчаныя летам 2021-га. Тады ён заявіў пра выхад з савета дырэктараў "РуссНефти", які ён узначальваў. Перадачу акцый можна патлумачыць толькі спробай ухіліцца ад эканамічных санкцый.

Суд Еўрапейскага саюза ў сераду адхіліў іскі шэрагу буйных расійскіх прадпрымальнікаў і членаў іх сем'яў, супраць якіх былі ўведзеныя персанальныя еўрапейскія санкцыі. На разглядзе застаюцца іскі каля 80 фізічных і юрыдычных асоб з Беларусі і Расіі. Працэс іх разгляду займае каля года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі