Акрамя глобуса ў Палац Незалежнасці купляюць і падлогавы гадзіннік

Акрамя закупак вялікага глобуса ў новы Палац Незалежнасці Мінгарвыканкам замаўляе яшчэ і гадзіннік падлогавы. Памеры гадзінніка — 400 х 300 х 2000 мм. Кошт не ўказваецца.



“Яшчэ не ведаем, колькі будзе каштаваць гэты гадзіннік. Мо яшчэ нічога не будзе”, — адказваюць на пытанне Еўрарадыё замоўцы інтэр’ернага гадзінніка.



Чыноўнікі ўдакладняюць, што гадзіннік (як і вялізны глобус) купляюць для новазбудаванага Палаца Незалежнасці на праспекце Пераможцаў.



Пакуль ніводнай прапановы ні на глобус, ні на гадзіннік ва УКБ Мінгарвыканкама не паступала.



Фота — ctv.by і icetrade.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі