Актывіста АГП асудзілі на 12 сутак за ўскладанне кветак да помніка "Кацюшы"
Аршанскі суд прысудзіў 12 сутак арышту актывісту АГП Міхаілу Чамураку, прызнаўшы яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі.
У нядзелю ў Оршы мелася прайсці акцыя кармлення галубоў на цэнтральнай плошчы, піша сайт orsha.eu. Такія акцыі набылі папулярнасць у Брэсце, а потым распаўсюдзіліся і на іншыя беларускія гарады.
На плошчы сабралося каля 10 чалавек. Да іх падышоў міліцыянт і папярэдзіў пра недапушчальнасць несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Пасля кароткай размовы з міліцыянтам прысутныя пакінулі плошчу і пайшлі да помніка "Кацюшы". Там яны ўсклалі кветкі і разышліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.