Актывіста Паўла Вінаградава паставілі на ўлік як “схільнага да экстрэмізму”
Актывіста Паўла Вінаградава ў жодзінскай турме паставілі на ўлік як “схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці”. Пра ціск на палітвязня з боку адміністрацыі установы паведамляюць паравабаронцы.
Вінаградава затрымалі 22 снежня ў ягоным доме ў Беразіно. На актывіста пачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці, паклёп на Лукашэнку і арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.