Актывістка Алена Гнаук тыдзень трымае галадоўку за кратамі
Брэсцкая актывістка Алена Гнаук тыдзень трымае галадоўку ў Пружанскім ІЧУ. Пра гэта праваабаронцам распавялі яе дзеці.
64-гадовую жанчыну арыштавалі на 15 сутак за парушэнне рэжыму "хатняй хіміі". Ёй адмаўляюць у перадачках, а таксама забаранілі чытаць і пісаць. Такое рашэнне прыняў начальнік ІЧУ.
Паведамляецца, што стан яе здароўя пагоршыўся: у суботу ёй выклікалі хуткую дапамогу.
Летась Алену Гнаўк асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі" па "справе карагодаў".
Падчас адбыця пакарання жанчына апублікавала ў сацсетках фатаздымак ручнікоў, вывешаных на плоце "па схеме БЧБ". Улады прызналі гэта несанкцыянаваным пікетам і арыштавалі Гнаук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.