Актывісты Еўрамайдану перададуць уладам будынак Кіеўскай горадміністрацыі

Перадача КГДА адбудзецца цягам некалькіх гадзінаў, інфармуе ўкраінская служба Радыё Свабода. Еўрамайданаўцы называюць гэта рашэнне жэстам добрай волі пасля таго, як з-за кратаў выйшлі ўсе затрыманыя дэманстранты ў Кіеве. Вызваленне будынку кіеўскай горадміністрацыі з’яўляецца ўмовай дзеяння прынятага Вярхоўнай Радай “закону аб амністыі”.



Будынак КГДА быў захоплены 1 снежня і меў сімвалічнае значэнне “штаб-кватэры рэвалюцыі”, дзе размясцілася болей за 600 пратэстоўцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі