Алесь Бяляцкі прэзентаваў у Брэсце сваю кнігу (фота)

У Брэсце адбылася прэзентацыя кнігі экс-палітвязня Алеся Бяляцкага. "Іртутнае срэбра жыцця" была напісана кіраўніком незарэгістраванага праваабарончага цэнтра "Вясна" за кратамі. Кніга складаецца з лістоў, якія ён дасылаў са зняволення.

Як вядома, Алесь Бяляцкі 23 лістапада 2011 года быў асуджаны да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым ва "ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры". Прыбыткамі суд прызнаў грошы, якія прызначаліся для праваабарончай дзейнасці "Вясны". Праваабаронца быў вызвалены паводле амністыі 21 чэрвеня 2014 года.

"Справа мела палітычны падтэкст, і яе галоўная задача — знішчыць "Вясну", скампраметаваць мяне і пасадзіць, калі не з'еду за мяжу. А я адчуваў, што ўсё ідзе значна лепш, чым магло быць, калі б я з'ехаў. Паспрабуй з-за мяжы апраўдацца ў тым, што было! Пра гэты перыяд фактычна напісана кніжка", — распавёў Алесь Бяляцкі.

На сустрэчу з Бяляцкім у Брэсце прышлі больш за 30 чалавек. Пасля прэзентацыі кожны прысутны атрымаў у падарунак па кнізе з аўтографам аўтара.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі