Алігарх Зайцаў у абыход санкцый увозіць у Беларусь люксавыя рэчы. Расследаванне
Новае расследаванне "Бюро"
Уплывовы беларускі бізнесовец Аляксандр Зайцаў сышоў у цень, але працягвае заставацца актыўным у бізнесе. У чэрвені 2021 года ён патрапіў пад санкцыі ЕС, а ў 2022 годзе — пад санкцыі ЗША, але, нягледзячы на гэта, працягвае весці свае справы.
Расследавальнікі "Бюро" даведаліся пра новы бізнес "кашалька" Лукашэнкі, які пастаўляе прадметы раскошы не толькі беларусам, але і расіянам — і ўсё гэта ў абыход санкцый.
“Гламурны бізнес”
На вуліцы Карла Маркса ў Мінску ёсць буцік брэндавага адзення з Еўропы — "Аутлет парк". Яшчэ адна гандлёвая кропка знаходзіцца на праспекце Пераможцаў, недалёка ад элітных Драздоў.
"Аутлет парк" — гэта першы ў Беларусі аутлет еўрапейскага фармату са зніжкамі ад 30 да 70% на арыгінальныя вырабы ад галоўных сусветных брэндаў.
Тут беларусам прапануюць набыць адзенне, абутак і аксесуары па дэмпінгавых цэнах больш чым ад 50 сусветна вядомых гандлёвых марак, сярод якіх: Armani, Gucci, Moschino, Calvin Klein, Tommy Hilfiger, Diesel, Guess, Trussardi, Bikkembergs, Philipp Plein, Michael Kors, Baldinini, Hugo Boss, Paul&Shark, Max Mara, Dolce&Gabbana, Valentino і Givenchy.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.