Алімпійскі чэмпіён Ганчароў выставіць свой тэлефон на дабрачынны аўкцыён

Алімпійскі чэмпіён Ганчароў выставіць свой тэлефон на дабрачынны аўкцыён

Алімпійскі чэмпіён у скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў выставіць свой тэлефон на аўкцыён. Атрыманыя грошы ён збіраецца аддаць роднай віцебскай СДЮШАР № 1, піша by.tribuna.com.

Эксклюзіўныя смартфоны "Galaxy S7 edge Olympic Games Edition" атрымалі ад кампаніі Samsung усе спартсмены-удзельнікі летняй Алімпіяды-2016, у тым ліку і беларусы. Некаторыя алімпійцы амаль адразу ж пачалі прадаваць тэлефоны. Сярод іх аказаўся і Ганчароў, які хацеў за яго атрымаць 2000 рублёў.

"Пасля перамогі ў Рыа я зняў тэлефон з продажу ў інтэрнэце і вырашыў выставіць яго на аўкцыёне, бо каштоўнасць апарата пасля майго поспеху вырасла, — расказаў Уладзіслаў Ганчароў у каментары by.tribuna.com. — Бо гэта эксклюзіўная лімітаваная алімпійская серыя, ды яшчэ і з незвычайнай начыннем — на ім ужо ёсць шмат маіх асабістых фатаграфій з алімпійскага Рыа, прычым не толькі з выступленняў".

Пляцоўка, на якой пройдуць таргі, а таксама час іх пачатку будуць абвешчаныя ў бліжэйшы час.

Як вядома, Ганчароў атрымае ад беларускай дзяржавы за золата Рыа 150 тысяч долараў прызавых.

Алімпійскі чэмпіён Ганчароў выставіць свой тэлефон на дабрачынны аўкцыён
Фота: by.tribuna.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі