Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Азербайджан з працоўным візітам (відэа)

Аляксандр Лукашэнка ўвечары 11 чэрвеня прыбыў у Азербайджан з працоўным візітам, перадае БЕЛТА. У Баку кіраўнік Беларусі прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця I Еўрапейскіх гульняў. Таксама ён плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэч і наведаць спартыўныя аб'екты.

Як інфармуе vesti.az, у міжнародным аэрапорце "Гейдар Аліеў" беларускага кіраўніка сустрэлі кіраўнік МЗС Азербайджана Халаф Халафаў і прадстаўнікі Аперацыйнага камітэта Еўрапейскіх гульняў "Баку-2015".

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі