Аляксандр Лукашэнка прыехаў у Віцебск на "Славянскі базар"
У чацвер увечары ён возьме ўдзел у адкрыцці XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў.
Цырымонія пачнецца ў 20.30 у Летнім амфітэатры. У ёй паўдзельнічае пераможца "Еўрабачання 2013" датчанка Эмілі дэ Форэст.
БЕЛТА нагадвае, што сёлета "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе ў новым фармаце з 11 да 15 ліпеня. Фестывальная праграма ўключае каля 60 мерапрыемстваў, якія адбудуцца на 13 пляцоўках, у тым ліку 18 канцэртаў на сцэне Летняга амфітэатра.
У "Славянскім базары" паўдзельнічаюць прадстаўнікі 30 краін, у тым ліку Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Нямеччыны, Даніі, Ізраіля, Італіі, Кубы, Фінляндыі, Францыі.
Поўны расклад фэста вы знойдзеце тут.
Фота — mk.ru