Аляксандр Лукашэнка сёння наведае Браслаў
4 жніўня Аляксандр Лукашэнка наведае Браслаў. Яго азнаёмяць з дзейнасцю філіяла Глыбоцкага малочна-кансервавага камбіната і аднаго з турыстычных аб'ектаў. У апошнім выпадку гаворка пойдзе пра развіццё аграэкатурызму, прыцягненне інвестыцый і пра экспарт турыстычных паслуг, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
Паездку па Віцебшчыне Лукашэнка пачаў у сераду. З борта верталёта ён глядзеў, як ідзе жніво ў заходніх раёнах вобласці. Сёння кіраўніка дзяржавы таксама будуць цікавіць тэмпы і якасць палявых работ. Магчыма, ён агучыць нейкія высновы па выніках пабачанага падчас палёту.