Аляксандр Лукашэнка сёння паехаў у Жыткавіцкі раён
Падчас рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы наведае малочна-таварную ферму адкрытага акцыянернага таварыства "Тураўшчына".
Ён азнаёміцца з вытворча-эканамічным, фінансавым станам і перспектывамі развіцця гаспадаркі. Таксама Аляксандру Лукашэнку распавядуць пра тое, як адбываецца тэхнічнае пераабсталяванне малочна-таварных фермаў па краіне.
БЕЛТА інфармуе, што другой тэмай рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы стане развіццё аграэкатурызма. Лукашэнка наведае гасцінічны комплекс "Струмень".