Аляксандр Лукашэнка сёння праехаў на самазвале БелАЗ (фота, відэа)
Кіраўнік Беларусі ў аўторак наведаў Жодзіна.
Ён прыняў удзел у адкрыцці на "БелАЗе" цэху вытворчасці звышцяжкіх машынаў. Аляксандр Лукашэнка пратэставаў новы 450-тонны кар'ерны самазвал, здзейсніў на ім пробную паездку па выпрабавальным палігоне.
Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка азнаёміўся з гаспадарчай дзейнасцю прадпрыемства, перспектывамі яго развіцця. Таксама кіраўніку краіны распавялі пра інавацыйныя праекты, якія рэалізуюцца на БМЗ, Мінскім маторабудаўнічым заводзе, прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Фота — БЕЛТА