Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу наведае "Камунарку"
Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу наведае ў Мінску "Камунарку". Ён выслухае даклад пра тое, як рэалізоўваліся яго даручэнні па развіцці і мадэрнізацыі прадпрыемства, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка паразмаўляе з працоўным калектывам, азнаёміцца з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці новых кандытарскіх вырабаў. Яму прадэманструюць новыя лініі, на якіх выпускаюцца шакалад і цукеркі.
Фота: БЕЛТА