Аляксандра Герасіменя вяртаецца з Рыа ў Мінск увечары 16 жніўня

Аляксандра Герасіменя вяртаецца з Рыа ў Мінск увечары 16 жніўня

Увечары 16 жніўня ў Нацыянальны аэрапорт Мінск прылятае бронзавая прызёрка сёлетняй Алімпіяды плыўчыха Аляксандра Герасіменя і ўся зборная Беларусі па плаванні. Як інфармуе сайт Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, беларускія плыўчыхі прыляцяць з Франкфурта ў 20.25 рэйсам авіякампаніі "Люфтганза".

Нагадаем, што акрамя бронзавага медаля Герасімені беларуская каманда на сёння мае яшчэ чатыры алімпійскія ўзнагароды. Гэта залаты медаль Уладзіслава Ганчарова (скачкі на батуце), дзве срэбраныя ўзнагароды — у Дар'і Навумавай і Вадзіма Стральцова (абое — цяжкая атлетыка) і адна бронзавая ў Джавіда Гамзатава (грэка-рымская барацьба).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі