Амаль 1000 чалавек звярнуліся да медыкаў з галалёднымі траўмамі за апошнія суткі
Галаледзіца / vgr.by
968 беларусаў звярнуліся па медыцынскую дапамогу з галалёднымі траўмамі за апошнія суткі.
Больш за ўсё пацярпелых у Гомельскай вобласці. Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за дапамогай да медыкаў звярнуліся 300 чалавек. 24 чалавекі шпіталізаваныя.
Менш за ўсё зваротаў у Гродзенскай вобласці. 17 чалавек з галалёднымі траўмамі атрымалі дапамогу амбулаторна, трое пацыентаў шпіталізаваныя.
Міністэрства аховы здароўя папярэджвае, што самыя траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду — гэта прыступкі пад'ездаў, падземных пераходаў, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя.
На сёння ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за галалёду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.