Амаль 2400 дзяцей у Мінску прызнаныя ў сацыяльна небяспечным становішчы

У Мінску амаль 2400 дзяцей лічацца ў сацыяльна небяспечным становішчы

У Мінску амаль 2400 дзяцей лічацца ў сацыяльна небяспечным становішчы / pexels.com

2370 дзяцей у Мінску прызнаныя ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС). Такую лічбу назвала супрацоўніца Камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Ніна Рабушка.

"Гэтыя непаўналетнія знаходзяцца на асаблівым кантролі, ім і іх бацькамі прапануецца дапамога",цытуе тг-канал "Позірк" словы чыноўніцы.

Паводле звестак Мінадукацыі, сёлета на канец траўня па ўсёй Беларусі ў сацыяльна небяспечным становішчы былі прызнаныя больш за 19 тысяч дзяцей з 9 тысяч сем'яў. На пачатку года такіх дзяцей было 23,7 тысячы.

Як правіла, дзіця ставяць на такі ўлік, калі бацькі не забяспечваюць яго жыццёвыя патрэбы ў ежы, адукацыі, лячэнні або маюць праблемы з законам. Пры гэтым улады выкарыстоўваюць пастаноўку на ўлік у СНС для ціску на бацькоў, нязгодных з афіцыйнай палітыкай.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі