Амаль палова эканомікі Беларусі трапіла пад санкцыі — амбасадар Беларусі ў Расіі
Санкцыі
Пад заходнія санкцыі трапіла амаль палова беларускай эканомікі. Пра гэта амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой паведаміў у сваім выступе на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Маскве.
"Цяпер 48% беларускай эканомікі знаходзіцца пад прамымі заходнімі санкцыямі, таму для нас крытычна важна долю інвестыцый у валавым унутраным прадукце не зніжаць і трымаць на ўзроўні 20-25%", — перадае ТАСС ягоныя словы.
Санкцыі супраць афіцыйнага Мінска ўвялі краіны Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Японія і многія іншыя. Прычынай сталі палітычныя рэпрэсіі ўладаў пасля выбараў 2020 года і саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.