Амбасадара Украіны выклікалі ў беларускае МЗС праз украінскі дрон

Амбасадара Украіны выклікалі ў беларускае МЗС праз украінскі дрон

Амбасадара Украіны Ігара Кізіма 3 лютага выклікалі ў МЗС Беларусі. Яму выказалі рашучы пратэст у сувязі "з мэтанакіраваным запускам беспілотнага лятальнага апарата з Украіны на тэрыторыю Беларусі", паведамляе прэс-служба МЗС.

Сам інцыдэнт адбыўся паўтара тыдня таму — 24 студзеня. Паведамляецца, што беларускія вайскоўцы заўважылі ў паветранай прасторы нашай краіны беспілотнік і пасадзілі яго. 

Сцвярджаецца, што гэта быў ваенны шпіён.

"На аснове аналізу даных бартавой апаратуры дакладна выяўлена, што ён быў запушчаны з тэрыторыі Украіны ў мэтах правядзення нелегальнай разведвальнай дзейнасці над ваенным палігонам "Брэсцкі", — падкрэсліваюць у МЗС.

МЗС Украіны абвяргае гэтыя звесткі і называе іх правакацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі