Амерыканка Бентлі выступіць за зборную Беларусі па баскетболе на ЧЕ-2017

Амерыканка Бентлі выступіць за зборную Беларусі па баскетболе на ЧЕ-2017

Амерыканка Александрыя Марыя Бентлі выступіць за зборную Беларусі па баскетболе на кантынентальным першынстве. Яно стартуе 16 чэрвеня ў Чэхіі. Беларуская зборная на ім згуляе без некалькіх лідараў, таму дапамога Бентлі будзе важная.

Як піша “Прессбол”, амерыканка цяпер выступае за “Канектыкут Сан” і пакіне каманду пасля суботняй гульні з “Сан-Антоніё”. Бентлі кажа, што для яе вялікі гонар выступаць за зборную Беларусі. Яна шчыра прызналася, што ў зборную ЗША “трапіць вельмі складана”, таму яна і пагадзілася на беларускае грамадзянства. Раней за нашу каманду выступала амерыканка Ліндсі Хардынг, але пасля Алімпіяды ў Рыа яна заявіла пра завяршэнне “беларускай” кар’еры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі