Амерыканскі парашутыст сабраў кубік Рубіка ў свабодным падзенні
Жыхар амерыканскага гарадка Катон (штат Мічыган) Крыс Уолкер здолеў сабраць кубік Рубіка, калі скакаў з парашутам з самалёта. Прычым ён рабіў гэта ў свабодным падзенні і толькі пасля таго, як разабраўся з цацкай, раскрыў парашут.
Збіранне кубіка Рубіка заняло ў Крыса каля хвіліны. Відэа з гэтым трукам ён выклаў на YouTube.