Amnesty International ладзіць акцыю ў абарону Генадзя Якавіцкага ад расстрэлу

Amnesty International ладзіць акцыю ў абарону Генадзя Якавіцкага ад расстрэлу

3 траўня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International распаўсюдзіла “тэрміновы заклік да прэзідэнта Беларусі” накласці мараторый на смяротнае пакаранне.

Гэтая акцыя ладзіцца таму, што Вярхоўны суд краіны пакінуў у сіле смяротны прысуд Генадзю Якавіцкаму. Па звестках арганізацыі, адвакаты асуджанага сведчаць пра недастатковую вывучанасць доказаў і пра тое, што яго віна не была даказаная адназначна. Акрамя гэтага, Якавіцкі адхіляе абвінавачанні ў свой адрас і звярнуўся да прэзідэнта з просьбай аб памілаванні.

З 1994 года Аляксандр Лукашэнка памілаваў толькі аднаго чалавека. Калі Якавіцкаму будзе адмоўлена ў памілаванні, яго могуць хутка растраляць без адпаведнага папярэджання. Яго родным не дадуць магчымасць ў апошні раз убачыцца з ім. Таксама звесткі пра месцазнаходжанне яго цела не будуць раскрытыя.

Міжнародная арганізацыя заклікае ўсіх неабыякавых дасылаць звароты Аляксандру Лукашэнку і генпракурору Аляксандру Канюку з трыма патрабаваннямі: замарозіць выкананне ўжо вынесеных смяротных прысудаў, звярнуць увагу на сцвярджэнні абароны Якавіцкага аб няпоўнай вывучэнасці доказаў у судзе і ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Генадзь Якавіцкі быў прызнаны вінаватым у забойстве сваёй сужыцельніцы Таццяны, якой нанёс больш за 46 удараў. Гэты смяротны прысуд стаў для яго другім. Упершыню да смяротнага пакарання яго асудзілі ў 1990 годзе — за падвоеннае забойства. Пазней гэтае пакаранне замянілі на 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе tut.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі