Анатоля Лябедзьку таемна вывезлі з Акрэсціна. Дадому прыехаў на таксоўцы
Анатоль Лябедзька пасля месяца ў ізалятары / "Радыё Свабода"
13 чэрвеня ў 10:50 раніцы экс-лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька не выйшаў з ізалятара на Акрэсціна, дзе адбываў 30 сутак нібыта "за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве". Родным і сябрам, якія прыехалі сустракаць палітыка, паведамілі, што ў ізалятары яго няма, ён вызвалены. Пэўны час было не вядома, дзе знаходзіцца Анатоль. @radiosvaboda паведамляе, што палітык прыехаў дадому таксоўкай. Яго вывезлі на легкавушцы ў мінскі раён Сляпянка тварам уніз.
Гэта не першы выпадак, калі сілавікі такім чынам зрываюць сустрэчы публічных людзей з блізкімі пасля выхаду з "сутак". Напрыклад, баскетбалістку Алену Леўчанка цішком прывезлі да пад'езда яе дома людзі ў масках.
Анатоль Лябедзька быў затрыманы 14 траўня каля суда Кастрычніцкага раёна Мінска. У гэты дзень пачаўся суд па "справе студэнтаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.