Апублікаваны памер медыяннага заробку — ён меншы за сярэдні па Беларусі
Беларускія рублі, ілюстрацыйнае фота
Медыянная заработная плата ў Беларусі ў траўні 2024 года склала 1688,5 рубля. За паўгода яна павялічылася на 188,8 рублі. Беларускія ўлады публікуюць інфармацыю аб медыянных заробках два разы на год: у траўні і лістападзе. Важна адзначыць, што гаворка ідзе аб налічаным заробку, гэта значыць да выплаты падаходнага падатку.
Медыяны заробак — паказчык, які дзеліць усе заработныя платы на дзве роўныя часткі. Гэта значыць палова работнікаў атрымліваюць больш медыяны, а другая частка — менш гэтага значэння. Лічыцца, што гэты паказчык лепш адлюстроўвае сітуацыю з заробкамі і ў эканоміцы. Але беларускія ўлады аддаюць перавагу і часцей кажуць пра сярэдні заробак — ён выглядае больш унушальна. У траўні, напрыклад, сярэдні заробак у Беларусі склаў 2219,2 рублёў. Гэта каля $695 у пераліку. Тады як медыяны заробак у траўні складае ў пераліку $529.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.