Arctic Monkeys прадстаўляюць свежы сінгл (слухаць)

Брытанскі гурт Arctic Monkeys прадстаўляе сінгл “Do I Wanna Know”. Гэтую песню музыкі ўжо апрабоўвалі на жывых выступах цягам апошняга месяца.

Нядаўна каманда нажыва прэзентавала яшчэ адну кампазіцыю “Mad Sounds”. Кампазіцыя прагучала на фестывалях у Даніі і Швецыі. Верагодна, абездве песні трапяць у будучы альбом, запісам якога Arctic Monkeys займаліся апошнім часам. Праўда, афіцыйна пласцінка пакуль не анансавалася.

Папярэдні, чацвёрты альбом Arctic Monkeys “Suck It And See” выйшаў у 2011 годзе.

Фота:weallwantsomeone.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі