Арцём Лябедзька на судзе заявіў, што не разумее сутнасць абвінавачання

Арцём Лябедзька на судзе / БЕЛТА

Арцём Лябедзька на судзе / БЕЛТА

На судзе Арцём Лябедзька заявіў, што не разумее сутнасці выстаўленых яму абвінавачанняў. Пры гэтым ён не адбовіўся даваць паказанні, адказваючы на пытанні пракурора, перадае БЕЛТА.

Разгляд справы сына вядомага апазіцыйнага палітыка адбываецца ў Мінскім гарадскім судзе. Як паведамляла Еўрарадыё, Арцёма Лябедзьку вінавацяць у "фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці". У справе фігуруе перавод грошай з дапамогай мабільніка для трох арганізацый, якія беларускія ўлады прызналі "экстрэмісцкімі". Акрамя таго, Арцём пераводзіў грошы праз аплатную сістэму ў сацсетцы Фэйсбук.

Лябедзьку-малодшага затрымалі ў сакавіку 2023 года. Яго двойчы асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а потым пачалі крымінальную справу.

Ягоны бацька Анатоль Лябедзька раней узначальваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а цяпер з'яўляецца дарадцам Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі