Арганізатараў дзіцячага летняга адпачынку запішуць у рэестр

Дзеці, ілюстрацыйнае фота

Дзеці, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Займацца арганізацыяй адпачынку і забаў для дзяцей у Беларусі змогуць толькі юрыдычныя асобы, уключаныя ў спецыяльны рэестр. Такія папраўкі ў заканадаўства распрацоўваюцца з ініцыятывы Генпракуратуры.

Ведамства правяло шматлікія праверкі ў летніках і вырашыла, што неабходна зрабіць больш строгім рэгуляванне дзіцячага адпачынку. Хутчэй за ўсё, будуць забароненыя так званыя "стыхійныя летнікі".

"У гэты рэестр будуць уключаны толькі тыя юрыдычныя асобы, якія створаць усе ўмовы для бяспечнага перабывання дзяцей", — кажа намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай.

Як паказвае практыка, пракуратуру цікавіць не толькі бяспека дзяцей, але і ідэалогія. Напярэдадні, як расказвала Еўрарадыё, пракурорскія работнікі зачынілі адзін "стыхійны летнік" у Лідскім раёне. Сярод прэтэнзій да арганізатараў — надпісы на англійскай і нямецкай мовах у пакоях, а таксама сцяжок Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі