Прыватныя дзіцячыя летнікі будуць правяраць "больш жорстка"

Прыватныя дзіцячыя летнікі будуць правяраць вельмі строга

Прыватныя дзіцячыя летнікі будуць правяраць вельмі строга / pixabay.com

Сёлета ў адносінах да прыватных дзіцячых летнікаў будзе праводзіцца "больш жорсткі маніторынг". Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Паводле яго, улады плануюць выяўляць "месцы незаконнага знаходжання дзяцей".

"Таму што часцяком там не забяспечана бяспека знаходжання, належны ўзровень прадастаўлення паслуг па харчаванні, пражыванні",перадае "Зеркало" тлумачэнні Балбатоўскага.

Чыноўнік заявіў, што адмоўна ставіцца да прыватных дзіцячых лагераў. На яго думку, там вельмі шмат парушэнняў: "Таму што тая ўдзельная вага парушэнняў, якая была выяўленая летась, складае амаль 90%. У большасці выпадкаў гэтыя лагеры прыйшлося зачыняць, каб забяспечыць бяспеку дзяцей".

Ён падкрэсліў, што ўсё павінна ўзгадняцца з мясцовай выканаўчай уладай і "ўсё павінна быць узаконена". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі