Прыватнікам забараняюць арганізоўваць дзіцячыя летнікі — MotolkoHelp

Дзіцячы летнік, ілюстрацыйнае фота

Дзіцячы летнік, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Прыватным прадпрымальнікам у Мінску забаранілі арганізоўваць дзіцячыя летнікі. Гаворка пра гэта ішла на сходзе з ІП і юрасобамі, якія аказваюць паслугі па атрыманні дадатковай адукацыі, піша MotolkoHelp. Сход адбыўся на мінулым тыдні ў Савецкім раёне Мінска.

Прадпрымальнікам паведамілі, што арганізоўваць летні аздараўленчы адпачынак для дзяцей маюць права толькі дзяржаўныя ўстановы адукацыі.

Паведамляецца, што ініцыятыва такой забароны ідзе ад генпракурора Андрэя Шведа. На яго думку, ІП нібыта не могуць гаратнаваць бяспеку дзяцей, не развіваюць у іх "патрыятычныя якасці", а ў саміх летніках працуюць непажаданыя для ўлады людзі.

Летась пад Навагрудкам мясцовыя ўлады разагналі каталіцкі скаўцкі летнік. Таксама быў разагнаны дзіцячы намётавы летнік пад Лідай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі