Археолагі распавялі пра свае знаходкі ў старадаўнім склепе пад Хойнікамі
На таблічцы напісана, што тут пахаваны Альфрэд / gp.by
Археолагі высветлілі, што знойдзены ў Хойніцкім раёне склеп не належыць шляхецкаму роду Аскерка, паведамляе "Гомельская праўда".
Склеп даследавалі спецыялісты музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Хойніцкага краязнаўчага музея і Інстытута гісторыі НАН.
Усярэдзіне склепа знаходзіцца труна. Пры расчыстцы склепа высветлілася, што труна упрыгожана фігурамі шасці анёлаў. На прымацаванай да труны таблічцы напісана, што тут пахаваны Альфрэд. Прозвішча памерлага цалкам разабраць не ўдалося. Па некаторых дадзеных, тут можа быць пахаваны іншы прадстаўнік старадаўняга беларускага роду — Альфрэд Абуховіч.
Спецыялістаў чакае вялікая даследчая праца, мэты ускрыць пахаванне ў іх пакуль няма.
Як паведамляла Еўрарадыё, трактарыст мясцовага сельгаспрадпрыемства знайшоў каля вёскі Алексічы Хойніцкага раёна старадаўні склеп. Побач з ім раней была знойдзена надмагільная пліта з крыжом і дзевяццю імёнамі, устаноўленая ў 1882 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.