Архітэктурны праект моста, які загадаў пабудаваць Лукашэнка, ужо гатовы
Архітэктурны праект моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, які 1 сакавіка загадаў пабудаваць Аляксандр Лукашэнка, ужо гатовы. Цяпер ён праходзіць экспертызы, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”. Расколіна ў мосце была выяўлена ў снежні 2017-га, на ім спынілі рух транспарту. Паколькі аб’ект стратэгічны, узнікла праблема з перапраўкай людзей і аўтамабіляў. Сітуацыю ўскладняе зімовае надвор’е. Часовае пераправа аднавілася каля вёскі Барок, на працягу сутак з’явіцца пантонны мост. Спецыялісты не выключаюць, што падчас крыгаходу людзей праз Прыпяць будзе перавозіць пераабсталяваны ледакол.
На аварыйным аб’екце разбіраюць пралётныя пабудовы. Як толькі сыдзе лёд, рэчышча ракі перакрыюць, пасля чаго разбураць апошнія гарызантальныя канструкцыі.