Арсеній Сівіцкі: Верагоднасць адправіць вайскоўцаў у Сірыю мінімальная

Арсеній Сівіцкі: Верагоднасць адправіць вайскоўцаў у Сірыю мінімальная

Пасля прапановы, зробленай Беларусі расійским спецпрадстаўніком па Сірыі Аляксандрам Лаўрэнцевым, паўдзельнічаць ў сірыйскім канфлікце, паўсюль завіравалі дыскусіі аб магчымасці адпраўкі нашых салдат у гарачую кропку.

Дырэктар Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі разважае, ці магчыма гэта.

"Пра ўдзел Беларусі ў сірыйскам канфлікце казаць яшчэ рана, пакуль незразумела, ці з'яўляецца гэты запыт з боку Расіі афіцыйным, ці ён вынік дыскусіі ў экспертнай супольнасці, — разважае Арсеній Сівіцкі. — Раней Расія ўжо спрабавала прыцягнуць партнёраў па АДКБ да сваёй аперацыі ў Сірыі, але безвынікова. Чакаць, што цяпер сітуацыя неяк зменіцца ― наіўна".

Арсеній упэўнены, што гэта не адпавядае інтарэсам краіны: "З улікам таго што Беларусь мае быццам бы добрыя адносіны з многімі дзяржавамі блізкаўсходняга рэгіёну, якія ўцягнутыя ў сірыйскі канфлікт, то сумнеўна, што яна будзе ахвяраваць гэтымі адносінамі і ўступаць у яго. Верагоднасць таго, што Беларусь туды адправіць вайскоўцаў ― мінімальная".

Беларускія міратворчыя сілы могуць удзельнічаць толькі ў місіях, якія санкцыянаваныя саветам бяспекі ААН і праходзяць пад яго эгідай. І сёння беларускі міратворчы кантынгент ўдзельнічае ў адной міратворчай місіі — яна санкцыянавана саветам бяспекі ААН і праходзіць ў Ліване. Там знаходзіцца каля 10-15 чалавек, у асноўным, ваенна-медыцынскі персанал і некалькі штабных афіцэраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі