Арыштавалі дзяўчыну, якая дасылала лісты і эратычныя здымкі міністру

Арыштавалі дзяўчыну, якая дасылала лісты і эратычныя здымкі міністру

У Францыі арыштавалі дзяўчыну, якая на працягу некалькіх месяцаў дасылала лісты (у іх яна прызнавалася ў каханні) і эратычныя здымкі міністру эканомікі гэтай краіны Эмануэлю Макрону (на здымку). Ён не збіраўся звяртацца ў паліцыю, але колькасць лістоў рэзка павялічылася. Макрон вырашыў разабрацца з гэтай праблемай.

Як інфармуе meduza.io, лісты дасылала 29-гадовая ўраджэнка Габона, якая жыве ў Жувіньяку. У яе кватэры правялі ператрус, канфіскавалі камп'ютар і тэлефон. Следства прыйшло да высновы, што дзяўчына не ўяўляе небяспекі. Аднак расследаванне аб дамаганні працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі