Арыштаваны брыгадзір беларусаў, якія атруціліся спіртам у Карэліі

Арыштаваны брыгадзір / СК Расіі па Рэспубліцы Карэлія
Арыштаваны брыгадзір / СК Расіі па Рэспубліцы Карэлія

Мужчына затрыманы пакуль тэрмінам на два месяцы, па факце інцыдэнту заведзеная і расследуецца крымінальная справа.

За "прычыненне смерці па неасцярожнасці двум і больш асобам" брыгадзіру пагражае максімум 10 гадоў турмы, паведамляе СК Карэліі.

Папярэдне ўстаноўлена, што 31-гадовы мужчына купіў у Беларусі кантрафактную вадкасць, у склад якой уваходзіў метылавы спірт. Затым ён даставіў яе ў Карэлію, дзе аддаў сваёй брыгадзе для ўжывання.

Як паведамляла "Еўрарадыё", у выніку здарэння 5 мужчын памерлі, яшчэ трое з атручваннем знаходзяцца ў бальніцах. Інцыдэнт адбыўся 22 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі