Асобаў, кантактных з хворымі на каранавірус, будуць прымаць у 6-й клініцы Мінска
Адзін з карпусоў 6-й гарадской клінікі Мінска перапрафілююць пад шпіталізацыю кантактных асоб.
У сувязі з гэтым у лякарні не будуць прымаць пацыентаў з траўмамі, а даставяць іх у іншыя лякарні, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Дзяцей з траўмамі прыме Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі. Дарослых пацыентаў павязуць у РНПЦ або Гарадскую лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Пацыенты з траўмай кісці рукі змогуць звярнуцца ў лякарню хуткай меддапамогі.
Паведамляецца, што кругласутачныя траўмапункты ў гарадской паліклініцы №19 і цэнтральнай раённай паліклініцы №2 працягнуць сваю працу.
Кансультацыйны кабінет Мінскага гарадскога клінічнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі будзе дзейнічаць на базе 14-й цэнтральнай раённай паліклінікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.