Асуджанага на 2,5 гады пазбаўлення волі Казлова пераабралі кіраўніком АГП

Мікалай Казлоў / афіцыйная старонкі АГП у Facebook
Мікалай Казлоў / афіцыйная старонкі АГП у Facebook

З'яднаная грамадзянская партыя пераабрала асуджанага на 2,5 гады пазбаўлення волі Мікалая Казлова сваім старшынёй. Намеснікамі Казлова абраныя Уладзімір Шанцаў і Ганна Красуліна, якая цяпер таксама займае пасаду прэс-сакратаркі Святланы Ціханоўскай.

З'езд З'яднанай грамадзянскай партыі прайшоў 6 лістапада. Па выніках з'езда партыя прыняла рэзалюцыю, у якой заклікае адмовіцца ад рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзянаў.

"З'езд заклікае ўлады краіны адмовіцца ад рэпрэсій у дачыненні да грамадзянаў Беларусі, нязгодных з існай палітыкай, якія выступаюць за правядзенне ў Беларусі сумленных, вольных выбараў, выступаюць супраць вайны. З'езд прапануе рушыць услед прыкладу Казахстана і вызваліць усіх без выключэння грамадзянаў Беларусі, затрыманых ці асуджаных па палітычных матывах, заклікае міжнародная супольнасць дамагацца вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій у Беларусі, заклікае спыніць суўдзел Беларусі ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны", — гаворыцца ў рэзалюцыі.

На мінулым тыдні суд абвясціў прысуды траім прадстаўнікам АГП, які вінавацілі ва ўдзеле ў "Маршы новай Беларусі". Апроч Казлова суд адправіў у калоні. Аксану Аляксееву — 1,5 года пазбаўлення волі, і Антаніну Кавалёву — 1 год пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі