Аўстрыя ўключыла Беларусь у спіс краін, з якіх забаронены пасажырскія авіярэйсы

Аўстрыя ўключыла Беларусь у спіс краін, з якіх забаронены пасажырскія авіярэйсы

Аўстрыя ўключыла Беларусь у спіс краін, з якіх забаронены пасажырскія авіярэйсы. Забарона часовая, яна будзе дзейнічаць з 23 траўня да 14 чэрвеня, паведамляе austrianaviation.net. Аўстрыя яшчэ раней з-за сітуацыі з распаўсюдам каранавіруса прыпыняла авіяспалучэнне з Кітаем, Іранам, Італіяй, Францыяй, Швейцарыяй, Іспаніяй, Вялікабрытаніяй, Нідэрландамі, Украінай і Расіяй. 1 траўня гэтая забарона была працягнута да 22 траўня. Цяпер жа ў "чорным спісе" засталіся ўсе краіны, акрамя Швейцарыі. Яе месца заняла Беларусь. Авіярэйсы "Белавіі" паміж Мінскам і Венай з 25 красавіка былі штодзённыя.

У пачатку тыдня стала вядома, што Эстонія часова прыпыняе авіязносіны з краінамі, сярод насельніцтва якіх фіксуецца высокі адсотак захворвання на каранавірус, у тым ліку і з Беларуссю. Забарона на палёты пачне дзейнічаць з 24 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі