Аўтар "Анёла смерці" разам з жыхарамі вырашыць, як яго перамаляваць

Аўтар "Анёла смерці" разам з жыхарамі вырашыць, як яго перамаляваць

Мінскі гарадскі мастацка-эксперты савет па просьбах праціўнікаў графіці з вуліцы Варанянскага ў Мінску абмеркаваў мурал "Чалавек без твару" зоркі грэчаскага вулічнага мастацтва Ino. І рэкамендаваў яго знішчыць ці перарабіць. Прынамсі, ліст з подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі атрымаў адзін з "мітынгуючых":

 

Аўтар "Анёла смерці" разам з жыхарамі вырашыць, як яго перамаляваць

Праўда, кіраўнік праекта Urban Myths, у межах якога быў намаляваны мурал, вядомы ў народзе як "Анёл смерці", Алег Ларычаў, не бачыць у рэкамендацыі нагоды для панікі:


"У новым сезоне прыедзе Ino. І на публічнай сустрэчы людзі з аўтарам змогуць абмеркаваць, ці варта там штосьці дапрацоўваць, а калі дапрацоўваць, то што. Тым больш, што перарабіць ці замаляваць працу — гэта менавіта рэкамендацыя".


Нагадаем, насценны жывапіс на жылым доме на вуліцы Варанянскага з'явіўся ў кастрычніку 2015-га года. Мурал увайшоў у топ-10 лепшых графіці свету. Але, нягледзячы на яго мастацкую вартасць і незвычайнасць, ён прыйшоўся па душы далёка не ўсім жыхарам дома насупраць. Яны пачалі завальваць гарадскія ўлады зваротамі і петыцыямі з патрабаваннем прыбраць "Анёла смерці".


Падчас апытання мінакоў на вуліцы Варанянскага Еўрарадыё ненавіснікаў грэчаскага стрыт-арта амаль не сустрэла. Наадварот, большасць мінчукоў адгукалася пра "Чалавека без твару" ў пазітыўным ключы.

Стрыт-арт у Мінску: Што задумалі аўтары і што ўбачылі мінакі (фота)

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі