Аўтара Youtube-канала “MozgON” Цыгановіча перавялі ў ваўкавыскую калонію

Уладзімір Цыгановіч

Уладзімір Цыгановіч / spring96.org

Палітзняволены блогер Уладзімір Цыгановіч пачаў адбываць тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11, паведамляе праваабаронцы цэнтар "Вясна".

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка яго пакаралі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла палітвязню яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да 15 гадоў зняволення па "справе Ціханоўскага".

Уладзімір — аўтар youtube-канала “MozgON”. Там ён пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны, стаў весці трансляцыі з розных акцыяў, у тым ліку з пікетаў Сяргея Ціханоўскага.

Падтрымайць Уладзіміра пісьмом можна па адрасе: ПК №11, 231900, г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, Уладзімір Уладзіміравіч Цыгановіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі